[Index'99]
Have You Smiled At Any Body Today

 Беларуская лiтаратура > ПАЭМА В. РАВIНСКАГА "ЭНЕIДА НАВЫВАРАТ"


Доўгi час паэма "Энеiда навыварат" лiчылася ананiмнай. Сёння шматгадовыя спрэчкi наконт яе аўтарства лiтаратуразнаўцы (услед за вядомым даследчыкам Г. Кiсялёвым) вырашаюць на карысць Вiкенцiя Равiнскага, удзельнiка войнаў з французамi 1805-1807 i 1812 гг. Паэма , упершыню надрукаваная ў рускiм часопiсе "Маяк" у 1845 г., з'яўляецца перайманнем, наследаваннем старажытнарымскай паэме Вергiлiя (70-19 гг. да н. э.). Такiя ж пародыi ўзнiклi (праўда, крыху пазней) i ў iншых славянскiх лiтаратурах ("Энеiда" ўкраiнскага пiсьменнiка I. Катлярэўскага, "Вергилиева Энеида, вывороченная наизнанку" рускага паэта М. Осiпава). Усе яны высмейвалi нарматыўную эстэтыку класiцызму з яе адарванасцю ад народнага жыцця, высокiм стылем, занадта ўзвышанымi i гераiчнымi вобразамi. Вергiлiй у сваёй паэме расказвае пра гераiчныя подзвiгi Энея, унука траянскага цара, якi за доўгiя 7 гадоў дасягае Iталii i становiцца там царом. Персанажамi беларускай "Энеiды навыварат", як i "Энеiды" Вергiлiя, з'яўляювда старажытнагрэчаскiя i старажытнарымскiя багi i героi. Узаемаадносiны памiж антычнымi багамi i траянцамi нагадваюць узаемаадносiны памiж панамi i прыгоннымi сялянамi. Уладнай, вяльможнай паняй у паэме з'яўляецца Юнона — багiня неба, сямейнага дабрабыту, ахоўнiца шлюбу. Яна паказана як "баба злая, адроддзя панскага, лiхая". З адкрытай нянавiсцю адносiцца яна да траянцаў i ўсiх простых людзей, бесчалавечна абыходзiцца з прыгоннымi. Помслiвай i жорсткай намалявана ў "Энеiдзе навыварат" Дыдона — багiня Месяца, заснавальнiца Карфагена. Дзесяцкага яна "прыбiла" за тое, што той "распраўшчыны не знае i без пашпортаў усiх пускае". Бог вятроў Эол паказаны распусным падпанкам, жорсткiм войтам, што зганяе на паншчыну людзей. Багiня прыгажосцi Венера — засцянковая шляхцянка-моднiца. Вобраз вярхоўнага бога, цара i бацькi багоў i людзей Зеўса намаляваны з гумарам, гратэскам. Калi да яго прыйшла з паклонам Венера, Зеўс ...сядзеў у клецi, Гарэлку з мёдам там сцябаў,
Без сораму, як малы дзецi,
З падоння пальцам калупаў.
Багi падоўгу сядзяць на печы, спяць на палацях. Аўтар, адмоўн'а адносячыся да багоў, з прыхiльнасцю i сiмпатыяй ставiцца да траянцаў. У , паэме яны параўноўваюцца з валачобнiкамi. Гэта простыя рамеснiкi i прыгонныя сяляне. Сярод iх — працавiтыя, кемлiвыя, вынаходлiвыя, сумленныя Пiлiп (ганчар), Пракоп (цясляр), Саўка (земляроб i знахар). Аўтар паказвае iх працу, звычаi, абрады i вераваннi. Галоўным героем "Энеiды навыварат" з'яўляецца Эней. Ён хоць i пан, але з павагай адносiцца да людзей. У Рыме Эней намерваецца заснаваць сваё царства, у якiм "паны не будуць так багаты", дзе будуць новыя парадкi. Паэма "Энеiда навыварат" праўдзiва (праўда, у парадыйнай форме) адлюстроўвае жыццё беларускага народа. У ёй упершыню створаны рэалiстычныя вобразы сялян i прыгоннiкаў, адкрыта крытыкуецца дваранска-арыстакратычная лiтаратура класiцызму. Створаная на народнай аснове, паэма сведчыць аб цеснай сувязi беларускай лiтаратуры XIX ст. як з вуснай народнай творчасцю i народнай паэзiяй, так i з лiтаратурамi, што дасягнулi высокага ўзроўню развiцця.


© Speaker design 2002